stashek ([info]stashek) wrote,
@ 2009-05-31 00:41:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:google, агляды, праграмы

Хвалевае



Калі ў каго ёсць лішнія паўтары гадзіны, і ён не лічыць трафік, то можаце пазнаёміцца з новым прадуктам ад Google - Google Wave.

Калі часу і жадання глядзець ці шукаць інфу ў нэце няма, то можаце глянуць у мае пару радкоў унізе. Пост пісаўся ўжо пасля таго, як эйфарыя прайшла, але не выключаю, што яна можа вярнуцца падчас напісання.




Google Wave - гэта спроба уніфікаваць сродкі інтэрнэт камунікацыі (тут і далей я маю на ўвазе ўсялякія блогі, форумы, е-мэілы, чаты, мэсэнджэры і г.д.). Не, лепей так: Google Wave - гэта спроба аб'яднаць усё лепшае, што ёсць існуючых сродках камунікацыі. А яшчэ дакладней: Google Wave - гэта новы сродак камунікацыі, які спалучае ў сабе лепшыя бакі розных сродкаў камунікацыі, дадае з верху шмат дадатковых плюшак, і разам з тым інтэгруецца з усім чым толькі можна (а на выпадак, калі з нечым інтэгравацца нельга - штука цалкам Open Source).






Як гэта ўсё павінна працаваць у не такой ужо і аддаленай будучыні:

У прынцыпе ўсё звыкла: у вас ёсць спіс кантактаў, акно з "хваляй" дзе вядзецца размова (альбо не размова, але пра гэта ніжэй), і спіс апошніх "хваляў" - накшталт спісу згрупаваных лістоў, як гэта выглядае на gmail'е. Усё гэта адчыняецца ў браўзеры - для адкрытага пратаколу з'яўленне кліентскіх праграм, канешне, не пазбежнае, але яны не з'яўляюцца абавязковымі, і адпаведна, карыстацца сервісам можна з любога кампа, які падрублены да інтэрнэта (а непадрублены да інтэрнэта комп знайсці ўсё цяжэй і цяжэй).

Першай плюшкай - тут той выпадак, калі новае ёсць добра забытае старое - з'яўляецца тое, што перапіска перадаецца ў рэальным часе. То бок зусім у рэальным часе - вы набралі літарку, і яна ўжо з'явілася ў вашага суразмоўцы. Націснулі бэкспэйс - і яна ў яго знікла. У прынцыпе, гэтую фішку можна і адрубаць, але я думаю, што не толькі мяне раздражняе іконка "вам пішуць", і трэба чакаць, пакуль на іншым канцы націснуць Enter. У выпадку, калі чалавека на іншым канцы няма online, гэта будзе працаваць падобна на абмен е-мэйламі.

Другая плюшка - акно размовы па вялікім рахунку - гэта дакумент, які рэдагуецца адначасова некалькімі людзьмі. Вы не абавязаныя адказваць у канец дакуманта - можна адказаць у любым месцы - напрыклад, пракаментаваць канкрэтную думку, а не ўвесь папярэдні тэкст. Гэта можна ўявіць як ЖЖ пост, дзе веткі каментароў ідуць пасля кожнага абзаца. Пасля любы новы ўдзельнік дыскусіі можа праглядзець размову з каментарамі у тым парадку, у якім праводзіліся змены.

Трэцяе - пра удзельнікаў. Удзельнікам дыскусіі цалкам можа быць... ну, напрыклад, ваш блог. Адпаведна усе змены ў "хвалі" будуць непасрэдна транслявацца ў яго, а каментары будуць адразу ж з'яўляцца ў "хвалі".

У прынцыпе, далей можна яшчэ паўтары гадзіны падрабязна апісваць розныя іншыя плюшкі (не кажу што я назваў самыя галоўныя, але яны, як мне здаецца, лепей за ўсё дапамагаюць уявіць, як гэта працуе), як то Drag&Drop файлаў з кампутара напрамую ў дыскусію - малюнкі пры гэтым будуць рабіцца малюнкамі, а не прапановай скачаць файл, ці ўбудаваны "міні-пашукавік", дзе можна хуценька знайсці патрэбную ссылку і адным клікам дадаць яе ў тэкст, ці магчымасць у пару клікаў дадаць у размову YouTube'аўскі ролік, ці пераклад на іншыя мовы ў рэальным часе (у дэманстрацыі адзін карыстальнік піша па ангельску, а другі атрымлівае адразу і па ангельску, і па французску), ці праца праз кансоль і г.д., але за паўтары гадзіны можна і праглядзець саму прэзентацыю :)

Вядома, на прэзентацыях усё глядзіцца нашмат больш апетытна, чым у рэальнасці, але мне жахліва цікава пабачыць, што з рэшты з гэтага атрымаецца.




(4 comments) - (Post a new comment)


[info]ljoksa
2009-05-31 01:50 am UTC (link)
ух.. гугал адназначна захопіць увесь інцернет :)

(Reply to this)


[info]apcuk
2009-05-31 04:35 am UTC (link)
Чего-то я не втупил, где там его качать :)
Или его качать ещё нельзя? У меня просто ютуб не работает в китае :)

(Reply to this) (Thread)


[info]stashek
2009-05-31 10:52 am UTC (link)
Качать еще нельзя. Появится "до конца года" - т.е. не очень понятно когда.

(Reply to this) (Parent)


[info]stashek
2009-05-31 10:53 am UTC (link)
И да, кстати, качать его вообще не надо будет - я ж вроде написал, что эта радость через браузер работает :)

(Reply to this) (Parent)


(4 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…