Сёння нацякла ў галаву яшчэ адна ідэйка для байнэта. Узгадаўшы сваю ідэю пра субтытры, падумаў што адной з асноўных праблемаў з'яўляецца тое, што я не ведаю людзей, якія б захацелі гэтым заняцца і нават слаба ўяўляю, дзе іх шукаць. А вось калі б быў такі беларускі (менавіта беларускі - не беларускія існуюць, але я апошнім часам умацоўваюся ў думцы, што байнэт трэба неяк уздымаць) сайцік, на якім бы змяшчаліся розныя ідэі і на якім можна было б шукаць аднадумцаў. Ідэі самага рознага кшталту - стварэнне сайтаў, кампутарных праграм, перакладаў (як зноў жа кампутарных праграм, так і, напрыклад, мастацкай і навуковай літаратуры), правядзенне выставаў, семінараў, канферэнцый і г.д. Магчымасць знайсці сваю тэму ці далучыцца да існуючай, магчымасць даць абвестку, што вам трэба дызайнер/праграмер/вэб-майстар. Атрыманне пляцоўкі пад свой праект (форум, фтп і г.д.).
Было б цікава даведацца, што вы пра гэта думаеце. Нават пабачыць так ці не ў каментах было б прыемна.
