Standart

Сметнік для думак

Калі думкі ў галаве ўжо не змяшчаюцца, то яны адпраўляюцца сюды

Пра тушонку
Standart
[info]stashek
Прачытаў на Хартыі брэйкінг-ньюс пра трагедыю працаўнікоў аршанскага мяснога камбіната, якім выдалі зарплату тушонкай (тут працяг трагедыі. Задумаўся пра тое, як эвалюцыянавала мая пазіцыя па гэтай праблеме:

Першы этап:
Блін, у нашай любімай Беларусі зноў нейкая херня. Заробкі выдаюцца тушонкай, што далей?

Другі этап:
А па вялікім рахунку якога ?.. Супрацоўнікі самі паставілі свой подпіс пад заявамі з прашэннем выдаць заробак тушонкай. Я абсалютна упэўнены, што ніхто не трымаў пісталет у іх ля галавы. Пагроза скарачэння, якой напужалі - тут некалькі варыянтаў: ці скарачэнне ўвыніку адбудзецца незалежна ад таго, хто як атрымліваў заробак, бо заводу неабходна скарачэнне, ці завод не зможа выгнаць амаль 70% супрацоўнікаў, бо гэта будзе раўназначна сабазабойству, ці выганяць некалькі людзей, якія не згадзіліся атрымліваць заробак таварам - але калі гэта настолькі хвалюе людзей, то гэта кажа пра тое, што яны настолькі некампетэнтныя, што нават не спадзяюцца пасля знайсці іншую працу, і таму згаджаюцца працаваць за тушонку, бо гэта лепей, чым нічога. Але чаму мяне павінны хваляваць некампетэнтныя людзі, якія невядома як працуюць, і невядома чым у жыцці займаюцца?

Трэці этап:
Прачытаў частку пра тое, што тушонка, якой заплацілі працаўнікам па курсе 9 тыс. за банку, прадаецца сябрам і знаемым толькі па 3500 тысяч, бо яна галімая і нікому не патрэбная. І тут я зразумеў, што насамрэч гэта быў афігенны і элегантны ход з боку кіраўніцтва завода: якую тушонку працаўнікі зрабілі - такую самі і прадавайце. Фіговая? Ніхто не хоча і дарам браць? Самі яе рабілі. У наступны раз будзеце думаць перад тым, як заныкаць лепшае мяса з завода дамоў. Я за тое, каб на такіх прадпрыемствах заробкі час ад часу выдавалі тушонкай, сгушчонкай, сасіскамі, печывам і г.д. - гэта такі сваеасаблівы кантроль якасці, пасля якога на паверхню усплывае ўсе г., прабачце, праблемы.

Home